hero2.png

Хочаш развіць прафесійныя навыкі ў супрацы з замежнымі арганізацыямі і экспертамі, знайсці каманду, на якую хочацца раўняцца і ператварыць ідэю ў рэальны план дзеянняў для Беларусі?

Далучайся да BOOSTER – праграмы павышэння грамадзянскай кваліфікацыі і абмену досведам для беларускіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), ініцыятыў і праектаў.

dates2.png

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ →

s1b.png

BOOSTER ROOTS

Гэта трэк для беларускіх актывістаў і актывістак, якія стала знаходзяцца ў Беларусі і хочуць вывучыць замежны досвед і наведаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці за мяжой або ў Беларусі. Дапускаецца паездка змяшанай камандай – частка ўдзельнікаў з Беларусі, частка – рэлакаваныя ўдзельнікі.

BOOSTER BRIDGE

Гэта асобны трэк для беларускіх актывістаў і актывістак, якія стала знаходзяцца за межамі Беларусі, але працягваюць працаваць з супольнасцямі ў краіне. Яны могуць наведаць АГС у краіне свайго пражывання або суседняй. Галоўнае – не геаграфія, а ваш унёсак у Беларусь.

s2b.png

Выбірай той, які найбольш адпавядае твайму запыту: